We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

К​у​л​ь​т​у​р​а

by Palina

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      $1 USD  or more

     

about

Адзін з раньніх вершаў Кульбака, напісаны ў Коўне ў 1917 годзе. У ім аўтар вырываецца з усіх лякальных кантэкстаў і шукае сябе ў глябальных ляндшафтах мадэрнізму. Кульбак, народжаны на мяжы штэтлу і беларускай вёскі, ня здрадзіўшы «лясам і палям», знайшоў сваю стыхію ў горадзе, тэхналягічным прагрэсе, поступе цывілізацыі — культуры чалавецтва ў самым шырокім сэнсе. Верш «Культура» ўвайшоў ва урбаністычны цыкл «Пад задымленым небам» яго першага зборніка вершаў, у гэтым цыклі адчуваецца подых літаратурнага авангарду, істотна пашыраюцца тэматычныя і стылістычныя абсягі ідышскай паэзіі. Кульбак стварае візуальныя вобразы, якія арганічна ўпішуцца ў стылістыку выяўленчага мастацтва і дызайну 1920-х гадоў і адгукнуцца сёньня ў рэтраспэкцыях дызэльпанку. Ён захапляецца цудоўным новым сьветам, адчуваючы сябе ягоным усемагутным творчым уладаром — не зважаючы на тое, што ХХ стагодзьдзе ўжо распачало сваю крывавую храналёгію войнаў, тэрору і гвалту. Яму ўсё яшчэ «сьвецяць сонцы праз прызмы вострых крышталяў», ён усё яшчэ верыць у Культуру...

Сінгл выходзіць як частка праекта Цэнтра беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны belarusianjewish.com

lyrics

Мяне электрычныя сонцы сьляпучым праменьнем залілі, я чую, як шэпчуць на вуха драты празь бясконцыя мілі сакрэты, што йдуць праз увесь зямны шар.
На дзікіх шалёных вакзалах –
шынкі, скуль народы за хвілю кудысьці памчацца па шпалах у чэраве лакаматываў, прыручаных цёмных пачвар...
Ляціць то зялёны, то ў золаце, то беласьнежна-яскравы да рэек прыкуты бягун-краявід;
паўзуць праз тунэлі і горы рухавыя дзеткі-саставы,
якіх нарадзілі руда і граніт...
З кубічных сталіцаў у сэрца пустынь, на чужыну й радзіму, глытаючы мэрыдыяны,
у клубах дрыготкага дыму,
праз поўнач і поўдзень, на захад з усходу
імчыцца цягнік апантаны
ў таемны канец, як пасол чалавечага роду.
У прызьме крыштальнай мне сонцаў гараць маякі, бо я – чалавек, цар зямных і падводных краінаў!
Я песьня металу, якой між лясоў і далінаў
гучаць уначы цягнікі...

credits

released December 11, 2023
Словы Мойшэ Кульбака (ідыш) (1917)
Вершаваны пераклад Андрэя Хадановіча
Пераклад зь ідыша Сяргея Шупы
Музыка і выкананне Palina

license

all rights reserved

tags

about

Radio Plato Minsk, Belarus

Radio Plato is an independent internet radio based in Minsk, Belarus.

We write about local music scene, host shows and publish podcasts. That's what we do to strengthen the community and highlight it worldwide.

contact / help

Contact Radio Plato

Streaming and
Download help

Shipping and returns

Redeem code

Report this track or account

If you like Культура, you may also like: